Афарызмы і цытаты Уладзімера Караткевіча
04.04.2024
- "Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову"
- "Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек"
- "Шчасце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчаслівымі"
- "Што ні кажы, а жыццё, ужо само па сабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар"
- "Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш"
- "Свая зямля – вось што аснова!"
- "Сэнс жыцця нашага ‒ бесперапынны рух"
- "О край мой мілы! Ўсёй душою Хачу злучыцца я з табою, Ў тваіх палях пазычыць сілу, Ў тваёй зямлі сысці ў магілу…"
- "Корань навукі горкі, ды плады яго салодкія"
- "Зямля дасць волі, дасць і сілы, Зямля паслужыць да магілы, Зямля дзяцей тваіх не кіне, Зямля – аснова ўсёй айчыне"
- "Няма чаго чакаць панукі, Калі работы поўны рукі"
- "Час такі дарагі, што яго вельмі мала, каб жыць"
- "А будзе йсці навука туга, Падгоніць бацькава паруга!"
- "Шчасце – гэта гармонія"
- "Толькі на ўласных каранёх дае дрэва багаты плод"
- "Набыць дабра не надта лёгка, Яно, як шклечка тое, крохка: Чуць да яго не так кранешся І з чарапкамі астанешся"
- "Часамі самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім. Трэба толькі ўмець знайсці месца іх стыку"
- "А вось, як будзеце вучыцца, То можна сэнсу і дабіцца"
- "Кожны народ мае свой гонар. Англічанін перад усім светам горда вызначае: я — англічанін! Тое самае скажа француз, немец, аўстрыец, рускі і іншыя прадстаўнікі другіх нацый. А мы, беларусы, не адважваемся прызнацца ў тым, што мы — беларусы. Бо на галаву беларускага народа, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова яго асмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, што беларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоў сваіх. Мы ведаем такое здарэнне з адным нашым знаёмым настаўнікам, да якога прыехала з дому матка. У яго былі госці. Ён пры гасцях не пасмеў пазнаць свае мацеры: «Ідзі ты, кажа, кабетка, на кухню: там цябе накормяць». ("На ростанях")"
- "Дарогі, вечныя дарогі! Няма канца вам, ні супыну; Вы жывы кожную часіну. То поўны чараз спадзявання, То страхаў цёмнага знікання"
- "Без атак і абароны няма сапраўднае вайны"
- "Сэнс нашага жыцця — несупынны рух"
- "Не прыпадабняйся свінні, што наеўшыся жалудоў, стала лычом рыць карэнні таго дуба, на каторым выраслі яны"
- "Смех гаворку аздабляе"
- "Усё сваю дарогу мае"
- "Няма чаго мянціць языкам, А крык, як быў, і будзе крыкам"
- "Агонь блішчыць, як воўча вока"
- "Жыві і з Богам разжывайся"
- "Назад ня прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае"
- "Калі парушаюцца драбязговыя правы, то чалавек гатоў грызьціся за гэта і кусацца зубамі; там жа, дзе разьбіваецца сама аснова, прынцып, ён згінае сваю галаву і моўчкі падстаўляе яе пад абух"
- "Эх, досвітак маленства, лета! Вамі навек душа сагрэта!"
- "Дарога паслушна волі Бога"
- "У істоце кожнага страху ляжыць наша няведаньне, наша цемната"
- "Я не зайздрошчу тым з вас, брацці, Каго спрадвечныя закляцці Не парушалі, не тамілі І цяжкім каменем не білі І для каго ўвесь гэты свет Ёсць аднае цялежкі след, Пытанні толькі дабрабыту, Дзе ўсё прыводзіцца к карыту"
- "Сваё роднае, матчына слова мацней закранае струны сэрца ("На ростанях")"
- "Няхай надзея Гарыць у сэрцы і мацнее"
- "Забілі зайца, не забілі, Але ж, брат, гуку нарабілі"
- "І так, бывала, наясіся, Што хоць на пупіку круціся"
- "Крыкі спрэчкі не разьвяжуць"
- "Але раз ты наважыў дзела, Ідзі станоўка, роўна, смела, Ідзі, назад не аглядайся І на другіх не пакладайся!"
- "Дзень добры, новая мясціна! Спаткай ты нас, як маці сына"
- "Таемны вы, зямлі скрыжалі! Чаго ў сябе вы не ўпісалі!"
- "Не любіць зайздрасці пчала"
- "Мы, беларусы, хітрыя — чорта абдурым ("На ростанях")"