
Афарызмы і цытаты Якуба Коласа
04.04.2024
Афарызмы і цытаты Янкі Купалы
04.04.2024- "Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе,
Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў" - "Выбірай: быць пасрэднасцю на мове суседа або нечым значным на сваёй"
- "Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў"
- "Кожную кнігу трэба пісаць так, нібы гэта твая лепшая і апошняя"
- "Кожны чалавек хоча кахаць і быць каханым, народжаны для кахання, шукае яго ўсё жыццё, моліцца яму і памірае з думкамі аб ім..."
- "Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто ‒ і тады пераможаш"
- "Каханне не памірае.
Яно вечна застаецца ў грудзях лікуючай тугою слоў,
Безнадзейным болем і непатольнай пяшчотай,
Калі нічым не дапаможаш, хаця сэрца аб зоры разбі" - "Забяры ў чалавека ў адзін дзень сваякоў, хлеб, волю, мову. Ён жа ўзбунтуецца. Ён зброю возьме. А тут ціснуць патроху, па каліву, па слоўцу, па чалавеку, па песні — непрыкметна адбіраюць"
- "Уся паэзія – ад кахання"
"... у сваёй мове ён мог бы стаць вялікім. У чужой ‒ толькі вышэй за сярэдняга"
"Галоўным быў не хлеб. Галоўнай была свабода"
"Але каханне не памірае..." - "Чалавек, які робіць крыўду другому, у рэшце рэшт крыўдзіць сябе"
- "Прыгнёт нараджае не толькі рабоў. Са слабых ‒ магчыма. Але з моцных ён нараджае волатаў!"
- "Лепей ніякай велічы, чым веліч на касцях народа"
- "Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак"
- "Самая вялікая ўзнагарода, калі цябе хваляць тыя людзі, якім табе неяк не здарылася ў жыцці выпадку дапамагчы і зрабіць дабро. І самая вялікая бяда, калі цябе лае і ганьбіць той, каму тое дабро ты ўсё жыццё рабіў"
- "Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў"
- "Абяцаюць нам новы раскошны дом,
Але тут нам жыць і канаць,
Тут пад кожным навекі здабытым бугром
Нашы продкі забітыя спяць. Яны аддалі нам меч і касу, Слова з вуснаў, цяпер нямых... І нам немагчыма пайсці адсюль І пакінуць са смерцю іх"
- "Той, хто кахае — бессмяротны. Ён у кожную хвіліну перажывае стагоддзе. I ён — вораг смерці. Таму, што смерць не для кахання, не для маці тваіх дзяцей. А ўжо для дзяцей, для твайго бяссмерця — менш за ўсё… Толькі кахаць"
- "Дзве старонкі, дваццаць ці дзвесце... А можа, тысячы тысяч? Усё адно, нават іх будзе мала, каб годна ўславіць цябе, родная беларуская мова. Таму што мільёны тваіх людзей самім існаваннем сваім з самага пачатку дзён кожным трапным словам, кожнай любоўнай ці гнеўнай думкай, кожным знішчальным, здзеклівым, іранічным або, наадварот, добрым, лірычным сказам славяць цябе. І славіць будуць, пакуль не скончыцца жыццё людское і думка людская на Зямлі"
- "Ёсць адзіна годны шлях: служыць айчыне да крывавага поту, не чакаючы ўзнагароды ад людзей і лёсу, проста таму, што іначай нельга"
- "Душа твая належыць толькі Богу і гэтым палям, шабля – ваяводзе справядлівай вайны, жыццё – усім добрым людзям, сэрца – каханай. Але гонар і чэсць – яны належаць толькі табе і больш нікому"
- "Гісторыя... Мне здаецца, супраць яе больш за ўсе лямантуюць тыя, каму нявыгадна, каб людзі разбіраліся ў сенняшнім дні"
- "Лепей недаесці, як ястраб, чым пераесці, як свіння"
- "Дзеці – усьмешка Божая"
- "Жыццё – даброта. Найвялікшая даброта, якая дадзена кожнаму, нягледзячы на ўвесь боль"
- "Лепей за ўсё смяяцца з сябе. Ніхто не крыўдуе"
- "Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу. Але йдзі і не губляй спакой. Ёсць замест прыватнай неўміручасці — Бессмяротнасць нацыі тваёй. Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце Будуць працвітаць твой Люд і Край... Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым Шчасце пасмяротнае і рай."
- "Стома – смерць. Ідзі вышэй сіл сваіх, і станеш жыць доўга"
- "Нельга давацца ў рукі хлусні"
- "Аптымізм беларускі ў тым, што калі мы, нягледзячы на ўвесь песімізм і безнадзейнасць мінулага, усё ж жывём, значыць, у нас ёсць падставы гаварыць аб лепшым будучым"
- "Людзі нараджаюцца роўнымі перад сваім сумленнем"
- "Прайграць не прыніжэнне. Прыніжэнне – кпіць з таго, хто мужна прайграў"
- "Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку ‒ гэта мора, якое хавае сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць"
- "Не будзь гарматным мясам для чужых капрызаў"
- "Ва ўсіх нас ёсць толькі адзін жорсткі суд – суд над сабою"
- "Гіене ‒ баяцца, сабаку ‒ вішчаць,
Свінні ‒ рыцца ў гноі сваім,
А льву патрэбны калючы гушчар,
Родны край і свабода ў ім.
П'ю за тое, каб нам сярод родных лясоў
Не вішчаць, не дрыжаць, не крывіць,
Бо ўсе мы тут не з гіен і не з псоў,
Бо мы ‒ сапраўднай крыві"
- "Задумайся над сур’ёзным і ўсміхніся жарту. І ў жарце адшукай сур’ёзнае, а ў сур’ёзным – цень усмешкі"
"Маўчанне адназначным не бывае" - "Права на праўду заўсёды жыве"
- "Абапірайся на цвёрдых, сумленных, хай непакорліва-самастойных, але непадкупных"
- "Існуе няпісаны (і неабвержны) закон, які цудоўна ведаюць усе па-сапраўднаму адукаваныя і культурныя людзі: чым лепей ведаеш нейкую мову (і гэта можна сказаць не толькі пра мову, але і пра краіну, навуку, сяброў, многіх жанчын, мастацтва і г.д.) – тым больш яна прыгожая і значная"
- "Першыя ў гонары, першыя і ў свінстве"
- "І які той цяжар ні будзе,
Ён веры маёй не сагне:
Мяне пахаваюць людзі,
Лепшыя за мяне."
- "У брахуна павінна быць выключная памяць"
- "Тады дзяржава моцная, калі моцны ўвесь люд, да апошняга чалавека. Іначай, калі моцны адзін цар ды купка ягоных дарадцаў, тады рана ці позна дзяржава грыміць дагары глінянымі нагамі"
- "Душа чалавека, падобна як алень каля вод, шукае ісціну"
- "Абыякавы да мінулага ня мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсьць першы кандыдат на маральную, а затым і фізычную сьмерць. Усё адно хто гэта ‒ чалавек ці народ"
- Вазьмі ў звычай, сын герояў і багоў, Не пагарджаць святым сваім мінулым,
А заслужыць яшчэ,
і вартым быць яго"
- "– Ці ж Бог даў беларусу дзюбу, каб ён пішчаў?
– А для чаго?
– Лушчыць арэхі ды цалавацца! А ну, святыя, давай вялікую малітву!" - "Нельга бясконца доўга стрымліваць самае святое ‒ урэшце адбудзецца выбух..."
- "Ёсць і ў вас, як і ў іншых, святыня.
Не давайце святыні псам!" - "Я ведаю, што пры словах “непарушны”, “непадзельны”, “адзіны”, калі іх гаворыць мацнейшы, сапраўдных людзей цягне разбіць непадзельнасць, разбурыць непарушнасць. Бо гэта замаскаваны ланцуг рабства"
- "Зямлёй і людзьмі рухае дух змагання"
- "Наконт таго, ці шмат здолее адзін. Нават адзін здолее, калі да канца"
- "Лепей няверныя перакананні, чым зусім без іх"
- "Калі чалавецтва ідзе да спрошчанасці казарменнай – тады адна мова, калі да складанасці – мноства"
"Край мой! Родная мая зямля! Як жа мне жыць, калі я пайду з цябе? Як мне быць, калі я памру і, можа, быццё маё яшчэ некаторы час не скончыцца — і гэта й ёсць абяцанае мне пекла? Без цябе." - "Адзінка толькі тады “нічога не можа”, калі яна – амёба (ды й тое можа; скажам. Можа, каб горад вымер ад дызентэрыі, калі ты амёба – носьбіт гэтай заразы). Або проста носьбіт рэптыльнай баязлівасці"


