
Афарызмы і цытаты Францішка Скарыны
12.04.2024
Афарызмы і цытаты Івана Мележа
17.04.2024«Звяртайце ўвагу не на багацце, але на сэрца, навуку і славу ў людзей»
«Бараніць родны край – гэта рыцараў справа!»
«Кожнае Божае стварэнне прывязваецца да роднага кута, у якім, выходзячы з мацярынскага лона, выдала першыя гукі, у якім, падтрыманае чулымі, клапатлівымі рукамі бацькоў ставіла першыя крокі»
«Што чуе сэрца, тое без страху гавораць нашы вусны»
«Той кахання не дастане,
Хто адно глядзіць нажывы»
«З адукацыяй і веру спалучайце!»
«Ваш суд мне не страшны, хай злосна скавыча
У будцы сабака, увагі на пса не звярну я.
Як раіць пясняр Сыракомля, пішу я
Цяпер, як заўсёды, на мове мужычай»
«Што зрабіў дабро, душа мая рада»
«Асцярожна, каб веліч былога не сцерці!»
«Калі бяседа будзіць мілыя ўспаміны,
Дык момантам здадуцца вечара гадзіны»
«Эх, міла ж чалавеку з прошласці ўспамінам
Змагацца, зручна ўсеўшыся перад камінам»
«У людскай натуры здаўна зло такое,
Што ляпей смакуе, дзетачкі, чужое»
«Дык і ў тых, пра каго кажуць: душы іх з лёду –
Растае лёд у танцы жыцця і свабоды»
«На шляху здрады хіба вам Бог дапаможа?»
«Ды гэта ўжо, відаць, прысуджана спрадвеку,
Што дух пярэчання існуе ў чалавеку»
«Людзей трэба слухаць.
Не прыстоіць проціў усіх дмухаць»
«Хто з Богам, з тым і Бог»
«Між церня цвіце і прыгожая ружа»
«Чакаць – мужыцка прывычка»
«Асвета ёсць першай прыступкай, як фізічнага, гэтак аднолькава і маральнага паляпшэння побыту»
«Хоць касцёлак невялічкі,
Ды ў ім стройна, гарманічна»
«О Божа! Бясконцы дабра крыніцы,
Калі твой люд, што цябе абражае,
Заместа кары з тваёй жа дзясніцы
Такое багацце мае»
«Каб ты, адважны Гектар, мог прадбачыць,
Што згінеш у баі, лёс мог бы перайначыць –
Сядзеў бы ў Троі. І Ахіл не йшоў бы ў схватку,
Каб знаў, што нехта там стралой прашые пятку»
«Кабета просіць, вось ангел, здаецца!»
«Прысягу ламаць грэх вялікі, не гожа»
«Услужыць нялёгка справядлівай славе!»
«Хто ў Бога верыць, той не ашуканы»
«Юрыста абдзярэ ўсіх дачыста»
«Ці ж знаходзіць рэч цяжкая?
Латва знойдзе, хто шукае»
«Не, да скнары, каб смерць пагражала, нябога,
Не ідзі за парадай і за дапамогай»


