
Афарызмы і цытаты Льва Сапегі
12.04.2024
Афарызмы і цытаты Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
17.04.2024«Любіце кнігу, бо яна – крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы»
«Як ад нараджэньня зьвяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вульлі свае, – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць»
«Кожны чалавек разумее сваё шчасце па-свойму»
«Усялякае Слова, Богам натхнёнае, – карыснае! Яно вучыць, выкрывае, выпраўляе і карае!»
«У добрых справах і ў любасці да айчыны упадабняйцеся»
«У прытчах затоена мудрасць, як моц у каштоўным камені, як золата ў зямлі і ядро ў арэху»
«Ніякай працы і скарбаў ніякіх не шкадуйце для паспалітай карысці для айчыны сваёй»
«Кніга (Біблія) – люстэрка людскога жыцця і душэўныя лекі, уцеха — самотным, знявераным – помач, і асабліва тым, каго немач точыць і верад рушыць»
«Філасофія падымае пытанне і на пытанне шукае адказу»
«Біблія — дзівосная рака! Яна бывае мелкай, што нават авечка можа перайсці яе, але адначасна і глыбокай, калі і слон змушаны плысці цераз яе! У гэтай кнізе — пачатак і канец усёй існай мудрасці! Толькі праз яе можна спасцігнуць Бога-Уладара! У гэтай кнізе — усе законы і правы, якімі карыстаюцца людзі у зямным жыцці! У гэтай кнізе ўсе лекі душэўныя і цялесныя разам знойдзеце!»
«Кожны думае пра сваё і разважае па свойму»
«У самыя розныя рэчы, заняткі і справы на гэтым свеце людзі ўкладаюць і думкі свае, і душу сваю і ў іх маюць сялібу сваёй любові»
«Гэтая кніга (Біблія) дзецям і простым людзям – навука, а мудрацам і вучоным – дык дзіваванне. Яна, як рака цудадзейная, адначасова плыткая – можна па ёй і дзіцяці брысці, і незвычайна глыбокая – слон плысці мусіць»
«Найвышэйшая мудрасць у разважанні пра смерць, у спазнанні сябе самога і ў памятанні наступнасці»
«Жыццё, якім жывуць людзі на гэтым свеце, ад іх спаўна не залежыць, канец жа чакае і добрых людзей, і благіх, і праведнікаў, і ліхадзеяў»
«Чалавекалюбству чужая ліслівасць і незнаёмае запабязанне»
«Найдаражэйшыя скарбы – чалавечыя словы, натхнёныя Богам і выслаўленыя да Бога»
«Усе справы і ўсе навукі, якімі багаты свет, немінуча мінаюць разам з уявай свету»


