
Афарызмы і цытаты Рыгора Барадуліна
17.04.2024
Афарызмы і цытаты Адама Міцкевіча
18.06.2025«Праца – кухня мастацтва, без яе талент застаецца паўфабрыкатам»
«Таленавітых людзей вельмі шмат. Толькі ў кожным неабходна гэты талент адкрыць»
«А жыць хочацца нават з цікавасці»
«Самае патаемнае для нас – гэта пакінуць народную душу ў любой песні»
«Наша аснова – песня народная, а гэта значыць – не старэючая ніколі»
«Мы не павінны адмаўляцца ад таго, з чаго мы выраслі: ад прасеянага стагоддзямі і сугучнага з намі сёння нацыянальнага музычнага ладу і ад іншых асаблівасцяў нашай народнай музыкі.»
«Кожны рытм, афарбаваны народнай першаасновай, заўжды будзе адпавядаць духу часу»
«Творца павінен заўжды ставіць перад сабой мэту – адказаць на пытанні, што хвалююць яго слухачоў. Дзеля гэтага трэба прапусціць праз сваё сэрца калізіі эпохі, у якую жывеш»
«Я ніколі не ставіўся сур’ёзна да славы – ведаў, што яна прыходзіць і сыходзіць. І да гэтага трэба быць падрыхтаваным»


