
Афарызмы і цытаты Міндоўга
17.04.2024
Афарызмы і цытаты Пімена Панчанкі
17.04.2024Ніл Гілевіч — Беларускі паэт, дзяяч беларускага нацыянальнага адраджэньня, перакладчык, публіцыст, Народны паэт Беларусі. Стваральнік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, яго старшыня з 1989 г. па 1997 г. Галоўны рэдактар бюлетэня ТБМ «Наша слова».
«Сёння матчынай мовы, а заўтра
Засаромiшся мацi самой?»
«Родныя гукі…
З гукаў — родныя словы…
Са словаў — песьні,
Казкі, паэмы, драмы,
Жыцьцё, Радзіма, Народ.»
«Таго народа ўжо няма… Але!
Але ён здолее паўстаць нанова,
Калі ў душы ягонай на чале
Усіх святых парываў стане МОВА»
«Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!»
«А задумае вораг з далёкага краю
Апляваць, адабраць, знішчыць мову маю —
He дазволю.
He дам.
He прадам.
He змяняю.
I да смерці за волю тваю пастаю!»
«Паклон табе, мой беларускі краю!»
«Беларусь, мая сонца-краіна!»
«Рабі дабро! Хоць нават коштам
Апошніх сіл, апошніх мук.
І не пытай: каму? завошта?
Рабі — без просьбаў і прынук!»
«У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць»
«Ведай: роднае слова грымела
У крывавым агнi барыкад,
За свабоду адважна i смела
Заклікала ў паход, як набат.
Родным словам мы грознай парою
Гуртавалi рады змагароў,
З родным словам на вуснах герояў
Запякалася алая кроў.
За яго памiралi i гiблi,
Каб на здзекi i глум не аддаць,
Каб маглі сёння песнi i гiмны
Пра шчаслiвую долю складаць»
«Для творцы
Навек пакінуць родны край —
Усё адно што і памёрці»
«У глыбінях зямлі
Нашых душ карані…»
«Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні»
«Сёньня для нас важней за ўсё — Мова, на першым пляне павінна быць Мова! Будзе Мова — будзе нацыянальная сьвядомасьць і будзе Беларусь. Ня будзе Мовы — ня будзе Беларусі»
«У нас не толькі гразь ды копаць —
У нас Гісторыя была!»
«Звычайна, добрае цягнецца да добрага»
«Беларускі народ і ў маўчаньні вялікі»
«Я катэгарычна супраць трасянкі. Яна — пераходная ступень да поўнай ліквідацыі беларускай мовы…
Трасянка — зьява пачварная, іншай ацэнкі быць ня можа»
«Я — беларус, i хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
I прад бядой не задрыжу!..»
«Праца ў літаратуры — справа для людзей мужных. Баязьліўцу ня месца ў літаратуры»
«…Чаго мы ходзім на магілы?
Што нас вядзе пад сосен шум?
Ці жаль? Ці страх? Ці проста звычай?
Ці неўсвядомлены абрад?
Ці нейкай сілай таямнічай
Жыве ў нас памяць цяжкіх страт?
Чаго ідзём? Паплакаць горка?
Паспавядацца? Клятву даць?
Ці, можа, з гэтакіх пагоркаў
Сваё жыццё нам лепш відаць?
Свой шлях — у пошуках і ўдачах,
У заблуджэннях і грахах?
Ці ў гэткі час ясней мы бачым
Радзімы-Бацькаўшчыны шлях?
Ужо даўно і косці стлелі,
Зямлёй зрабіліся даўно,
А мы ідзём у прасвятленні
Аддаць пашану ўсё адно…»
«Будзем аптымістамі, іншага не дадзена. Будзем верыць у нашу праўду, у нашу перамогу»
«Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засьціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..»
«Быў час, быў век, была эпоха»
«Паэзію аспрэчыць немагчыма»
«Доўгія стагодзьдзі забівалі ў народзе ўсё, што можна было забіць. Але ж не забілі дарэшты. Тое, што народ сёньня не бярэ зброю ў рукі і не змагаецца — нічога. Беларускі народ і ў маўчаньні вялікі. Прыйдзе пара, і вырашальнае слова будзе сказана»
«Як доўга яшчэ будзе ў нас у вачах
I ў кожным штрыху чалавечым –
Наш, пройдзены намі, пакутлівы шлях.
Наш сум па няспраўджаным нечым?»
«Вельмі мала змарнаваў я свайго жыцьця. І гэта мяне цешыць»
«У вёсцы так было адвеку:
Калі дасціпнае імя
Прышпіліць нехта чалавеку —
То не здзярэ і смерць сама»


