velcom 626-78-90 мтс 878-78-90
Каласы пад сярпом тваiм
Караткевiч У.С.
Издательство
Попурри
Серия
Попурри ООО
Год издания
2017
Переплет
Твердый
Число страниц
928
Формат
60x90/16
Штрихкод
985-15-3109-X

Аннотация к книге «Каласы пад сярпом тваiм»

Уладзімір Караткевіч - гонар і сумленне беларускай літаратуры. Яго твор "Каласы пад сярпом тваім" ў 2016 годзе прызнаны чытачамі самай важнай кнігай, якая паўплывала на развіццё беларусаў як нацыі. Раман апісвае станаўленне беларускай нацыі на прыкладзе шляхецкай сям'і Загорскіх. Падзеі адбываюцца на Магілёўшчыне, Гродзеншчыне, у Вільні, Пецярбурзе, Маскве, Варшаве - у сялянскім асяроддзі і ў дваранскіх палацах, на студэнцкіх сходках і ў навучальных установах, у салонах і гасціных вышэйшых саноўнікаў і на вуліцах шматлюдных гарадоў.

У кнізе дзейнічаюць як літаратурныя персанажы, народжаныя мастацкай фантазіяй, так і рэальныя гістарычныя асобы - К. Каліноўскі, З. Серакоўскі, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, Т. Шаўчэнка, У. Сыракомля.

Войдите или зарегистрируйтесь чтобы написать комментарий
avatar
i 7 декабря 2017 г. в 11:04:54

ЛЕПШЫЯ ЦЫТАТЫ

«Варты жалю той, хто не ведае былога дня і таму не можа разабрацца ў сённяшнім і прадбачыць будучы».
«Душа твая належыць толькі Богу і гэтым палям, шабля – ваяводзе справядлівай вайны, жыццё – усім добрым людзям, сэрца – каханай. Але гонар і чэсць – яны належаць толькі табе і больш нікому»
«Справядлівасць чалавек павінен адчуваць сэрцам, а не законамі».
«Кожны падлец калі-небудзь рабіў першы крок да подласці».
«Як б гэта лёгка было жыць на зямлі, каб за кожнае паскудства паскуднік чакаў немінучай кары».
«Чалавек той, хто змагаецца за роўнае права на шчасце для ўсіх людзей».
«Мы патрыёты больш за вас. Але мы не хочам велічы за кошт іншых народаў. Бо ўсе людзі зямлі — браты. І ўсе яны падобны адзін на аднаго і на нас. На свеце няма горшых народаў…»
«Сям`я, дзе трымаюцца старых звычаяў, не можа выхаваць юду»

avatar
i 7 декабря 2017 г. в 11:06:36

«Задума,— расказвае Ул. Караткевіч аб стварэнні рамана,—з'явілася яшчэ тады, калі я быў студэнтам Кіеўскага універсітэта. Замест таго каб хадзіць на лекцыі — сядзеў у бібліятэцы над старымі кнігамі. Паступова перад маімі вачыма паўставалі прываблівыя постаці маіх продкаў — мужных, свабодалюбівых людзей. І сярод іх—паўстанцы 1863 года, якія не шкадавалі жыцця, змагаючыся за «нашу і вашу свабоду». А потым дзядзька паказаў мне на Дняпры мясціны, дзе адбываліся тыя падзеі. Руіны гаўптвахты, дзе расстрэльвалі людзей, і конскія могілкі, дзе іх потым закопвалі. Паступова ў мяне расло жаданне расказаць аб іх подзвігу, зберагчы памяць. Пачаў вывучаць архіўныя дакументы, запісваць мясцовыя паданні. Спачатку падзеі рамана былі лакалізаваны толькі ў Прыдняпроўі. Потым прыйшлося пашырыць рамкі, перакінуць з Прыдняпроўя «мосцікі» ў Вільню, Пецярбург, Варшаву».

avatar
aleksey 10 декабря 2017 г. в 16:50:23

"Абяцаюць нам новы раскошны дом,Але ТУТ нам жыць і канаць,Тут пад кожным навекі здабытым бугромНашы продкі забітыя спяць.Яны аддалі нам меч і касу,Слова з вуснаў, цяпер нямых...I нам немагчыма пайсці адсюльI пакінуць са смерцю іх"