velcom 626-78-90 мтс 878-78-90
Кароль у Нясвiжы. 1974 (Гiстарычная аповесць)
Крашэўскi Ю.I.
Издательство
Попурри
Серия
Попурри ООО
Год издания
2016
Переплет
Мягкий
Число страниц
192
Формат
75х100/32
Штрихкод
9789851529854

Аннотация к книге «Кароль у Нясвiжы. 1974 (Гiстарычная аповесць)»

У адным з самых беларусацэнтрычных твораў — гістарычнай аповесці "Кароль у Нясвіжы. 1784"— расказваецца пра паездку на сейм у Гародню апошняга вялікага князя літоўскага і караля польскага, нашага земляка Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Падчас падарожжа ён спыняўся ў Нясвіжскім палацы наймагутнейшага магната Рэчы Паспалітай Караля Станіслава Радзівіла, знакамітага Пане Каханку, які наладзіў Панятоўскаму неверагодна ўрачысты і фантасмагарычны прыём.

Войдите или зарегистрируйтесь чтобы написать комментарий
avatar
Leokadia 31 мая 2018 г. в 13:47:40

кароткая біяграфія  (вікі)
Юзаф Ігнацы (Іосіф Ігнат) Крашэ́ўскі нарадзіўся  28 ліпеня 1812, Варшава, памер 19 сакавіка 1887, Жэнева, Швейцарыя; Псеўданімы: Б. Балеславіта; Др. Амега; К. Пастарнак. Беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст, рэдактар, выдавец, публіцыст. Пісаў па-польску, лічыцца адным з найвялікшых польскіх пісьменнікаў. Пачынальнік польскай рэалістычнай прозы. Член Польскай АН у Кракаве (1872), Ганаровы член Чэшскай АМ (1873).Брат Люцыяна Крашэўскага і Каятана Крашэўскага. Бацькі Ю. Крашэўскага паходзілі і мелі родавы маёнтак на Пружаншчыне. Юзаф Крашэўскі скончыў Свіслацкую гімназію, Віленскі ўніверсітэт. Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў, сядзеў у віленскай турме. З 1833 жыў у маёнтку Доўгае каля Пружан (Брэсцкая вобласць), з 1837 на Валыні, спачатку ў маёнтку Амельна, потым Гродэк, Губін, а ў 1853 г. — ў Жытоміры. У Вільні 10 гадоў рэдагаваў часопіс «Athenaeum» («Атэнеум»), у 1858 стаў рэдактарам «Gazety Codziennej», пазней «Gazety Polskieej», друкаваўся ў газеце «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). З 1859 перабраўся ў Варшаву. Калі пачалося паўстанне 1863-1864, Крашэўскі, баючыся арышту, назаўжды пакінуў Польшчу. 3 1863 у эміграцыі, жыў у розных гарадах Германіі, найбольш у Дрэздэне, дзе меў сваю друкарню. Выдаваў публіцыстычны штогоднік «Rachunki» («Рахункі», 1866—70), часопісы. У 1884 асуджаны германскімі ўладамі за супрацоўніцтва з французскай разведкай. Вызваліўшыся пад залог, ён паехаў лячыцца ў Італію. Памёр у Жэневе.

avatar
Leokadia 31 мая 2018 г. в 13:48:56

Творчасць
Юзаф Крашэўскі напісаў больш за 600 тамоў твораў: 223 раманы і аповесці, навуковыя працы па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, літаратуразнаўстве, філасофіі і інш.Наватарская канцэпцыя чалавека-працаўніка выяўлена ў цыкле аповесцей «Уляна» (1843), «Хата за вёскай» (1855), «Гісторыя калка ў плоце» (1860) і інш. Вострая крытыка шляхты і арыстакратыі ў сацыяльна-бытавых раманах «Чарадзейны ліхтар» (1843—44), «Два светы» (1856), «Могілкі» (1874) і інш. Падзеі паўстання 1863—64 адлюстраваны ў раманах «Дзіця Старога Горада» (1863), «Мы і яны» (1865), «Дзядуля» (1869) і інш. Для раманаў «Апошняя з слуцкіх князёў» (1841), «Сеймавыя сцэны» (1875), «Кунігас» (1882), «Маці каралёў» (1883), «Кароль у Нясвіжы. 1784» (1887) і інш. характэрны зварот да мінуўшчыны Беларусі, дакументальнасць. Сярод лепшых гістарычных раманаў — саксонская трылогія «Графіня Козель» (1874), «Бруль» (1875), «3 часоў Сямігадовай вайны» (1876), а таксама «Старое паданне» (1876) — першы твор з цыкла 29 раманаў, прысвечаных гісторыі Рэчы Паспалітай.Аўтар зборнікаў «Паэзія» (т. 1—2, 1838) і «Гімны смутку» (1857), паэтычнай трылогіі з гісторыі Літвы «Анафеляс» (1840—45), 20 драматычных твораў, у т.л. камедый з дзеяннем у Нясвіжы «Кастэлянскі мёд» (1860), «Пане Каханку» (1867).У падарожных нарысах «Пінск і Піншчына» (1837), «Успаміны пра Палессе, Валынь і Літву» (1840), «Карціны з жыцця і падарожжаў» (1841—42), «Друскенікі» (1848), этнаграфічным нарысе «Адзенне сялян і мяшчан з ваколіц Брэста, Кобрына, Пружан» (1860) апісаў беларускія мясціны і жыхароў Беларусі. Аўтар гістарычных прац «Вільня ад яе пачатку да 1750 г.» (т. 1—4, 1840—42), «Старажытная Літва. Яе гісторыя, законы, мова, вера, звычаі, песні…» (1847—50), «Барысаў» (1848), «Польшча ў час трох падзелаў» (т. 1—3, 1873—75) і інш.Быў прафесійным мастаком, музыкантам.Паўплываў на творчасць Э. Ажэшкі, Б. Пруса, Г. Сянкевіча, Я. Купалы. Два вершы Юзафа Крашэўскага пераклаў на беларускую мову Янка Купала. На беларускую мову яго творы таксама перакладалі П. Бітэль, В. Сёмуха, М. Кенька.